«У найбліжэйшы час валютная сітуацыя стабілізуецца» — такая мантра гучыць ад найвышэйшых чыноўнікаў ужо некалькі месяцаў. Але хто верыць абяцанкам-цацанкам, калі іх колькасць ўжо пераваліла за дзясятак?

Храналогія абяцанкаў. Выбранае

1. 25.08.2011

Аляксандр Лукашэнка: «Паўтара-два месяцы ў нас на стабілізацыю на валютным рынку. Цалкам. Каб насельніцтва не проста слухала, верыла ці не верыла, а паверыла, што курс, які вызначаны, будзе дзейнічаць і далей, і сітуацыя будзе развівацца ў гэтым кірунку, які будзе вызначаны прэзідэнтам»

2. 01.08.2011

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч: «У Беларусі ў другой палавіне жніўня будуць прыняты рашэнні па валютнай і эканамічнай палітыцы ў 2011 годзе».

3. 27.07.2011

Аляксандр Лукашэнка: ««Думаю, што ў бліжэйшы час нам трэба будзе канчаткова прыняць рашэнне, бо інфармацыі сёння дастаткова для таго, каб адкрыта сказаць, што мы будзем рабіць, якое рашэнне будзем прымаць».

4. 08.07.2011

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч: «Выхад на раўнаважкі абменны курс беларускага рубля ва ўсіх сегментах валютнага рынка магчымы ў бліжэйшы час».

5. 06.07.2011.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч: «У траўні мы спрацавалі ўпершыню за многія гады з дататным замежнагандлёвым сальда ў $120 млн. па ўсіх відах дзейнасці — па таварах і паслугах. Такім чынам, выраўноўваецца аплатны гандлёвы баланс, і гэта кажа аб тым, што, магчыма, у самы бліжэйшы час мы забяспечым стабілізацыю на валютным рынку краіны.

6. 03.06.2011

Віцэ-прэм’ер Сяргей Румас: «На працягу 10–14 дзён сітуацыя вырашыцца цалкам. Ёсць узгодненая з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС матрыца дзеянняў».

7. 21.05.2011

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч: Уніфікацыя курсу нацыянальнай валюты будзе ажыццёўленая ў бліжэйшы час. Гэта будзе адбывацца ў два этапы. «На першым этапе будуць прынятыя рашэнні, каб збіць павышаны попыт, а пасля атрымання стабілізацыйнага крэдыту курс будзе фармавацца на падставе попыту і прапановы, што знізіць тыя [дэвальвацыйныя] чаканні, якія сёння пакуль яшчэ прысутнічаюць»

8. 19.05.2011

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч: «У найбліжэйшы час Беларусь выйдзе на рэальны курс нацыянальнай валюты на аснове рэальнага попыту і прапановы, ачышчанай ад спекулятыўных дэвальвацыйных чаканняў».

9. 12.05.2011

Аляксандр Лукашэнка: «Так, сёння складанавата. Вырулім. Праз 1–2 месяцы мы спакойна забудземся ўсялякія валютныя бязладзіцы».

10. 21.04.2011

Аляксандр Лукашэнка: «Калі хтосьці думае, што ў гэтай сітуацыі мы разгубіліся і не ведаем, што рабіць — глупства. Вось пагледзіце — мы за першае паўгоддзе забудземся, што ў нас адбывалася і адбываецца цяпер, і фінансы, і спажывецкі рынак».

11. 16.04.2011

Аляксандр Лукашэнка: «Сёння, заўтра, паслязаўтра — выраўняем сітуацыю. Але вы на мяне не крыўдуйце. Выкараскаемся. Самае складанае мы прайшлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?