У Беларусі будзе прадоўжана палітыка індэксавання дапамог, пенсій, стыпендый і зарплат на рост інфляцыі і цэн.

Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«І хоць нас крытыкуюць за тое, што мы павялічылі пенсіі і індэксавалі зарплаты, але такая палітыка неабходна, і яна будзе прадоўжана», — сказаў кіраўнік дзяржавы. На яго думку,

рост цэн не такі страшны,
паколькі гэтыя грошы ўсё роўна так ці інакш застануцца ў прадпрыемстваў. Значна важней — ці хапае грошай у насельніцтва для таго, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю, ці створаны ў краіне ўмовы для таго, каб насельніцтва магло зарабіць гэтыя грошы. «Ці здольна насельніцтва пры тым, што мы маем добры аб’ём вытворчасці малака і мяса, іншых прадуктаў, сёння нармальна харчавацца? Ці хапае ў насельніцтва для гэтага грошай? Я не гавару пры гэтым, што трэба выкінуць мноства грошай, як гэта было раней. Грошы трэба зарабіць. Але ці стварылі мы ўмовы для таго, каб чалавек мог зарабіць столькі грошай, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада далажыць, ці ўсе рычагі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва задзейнічаны, і ў першую чаргу — малазабяспечаных грамадзян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру