Сайт WikiLeaks, што спецыялізуецца на маштабных уцечках інфармацыі, апублікаваў больш за 100 дыпламатычных дэпеш пасольстваў і Дзярждэпартамента ЗША, якія датычаць Беларусі.
Большасць з іх носяць несакрэтны характар або прызначаны для службовага карыстання. 28 былі адпраўлены з пасольства ЗША ў Мінску.
Сярод тэм, закранутых у дэпешах, — адносіны Беларусі з Венесуэлай, Іранам і іншыя пытанні.





