Тэрміны выдзялення Беларусі другога транша ($400 мільёнаў) крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС могуць быць перанесены, лічыць дырэктар па карпаратыўным фінансаванні Еўразійскага банка развіцця Дзмітры Красільнікаў.

Раней меркавалася, што другі транш паступіць у краіну да 31 кастрычніка 2011 года.

«Пакуль зафіксаваных тэрмінаў няма, былі названы папярэднія адзнакі. Сказаць, калі будзе прадстаўлены другі транш, цяпер ніхто не можа», — сказаў Красільнікаў, падкрэсліўшы, што

ў прынцыпе «другі транш будзе выдзелены».

Ён растлумачыў, што нявызначанасць з тэрмінамі выдзялення другога транша выклікана адсутнасцю прагрэсу ў выкананні беларускім бокам узятых на сябе абавязкаў па структурных рэформах — «не праведзена ўніфікацыя абменнага курсу, не стабілізавана сітуацыя з пункту гледжання рэзерваў, не адноўлены давер насельніцтва да нацыянальнай валюты».

Як паведамлялася, у пачатку чэрвеня Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС прыняў дадатнае рашэнне пра выдзяленне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $3 мільярда ў 2011—2013 гг.

 Першы транш крэдыту ў суме $800 мільёнаў паступіў у Беларусь у канцы чэрвеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?