Аб гэтым паведаміў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ ў экспрэс-каментарыі прэс-службе клуба пасля заканчэння лёсавання групавога этапу лігі чэмпіёнаў.

«Барселона» гуляе ў эталонны футбол, з’яўляецца паўнамоцным уладальнікам трафею, — адзначыў Ганчарэнка. — Многія трэнеры спрабуюць раскусіць «Барселону», але толькі лічаныя могуць штосьці ёй супрацьпаставіць. Хуткасць прыняцця рашэнняў, работа з мячом, выкананне — усё гэта прысутнічае ў дружыны з Каталоніі на проста касмічным узроўні. І для каманды, і для нас, трэнерскага штаба, гэта будзе бясцэнны вопыт.

Паспрабуем зрабіць тое, што не заўсёды ўдаецца нават «Рэалу», «Манчэстэру» і іншым элітным клубам».

«Мілан», паводле слоў Ганчарэнкі, таксама ў рэкамендацыі не мае патрэбы. «Будзь што будзе. За тыя пару хвілін, што чакалі саперніка з чацвёртага кошыка, ужо паспеў пракруціць у галаве стадыёны, на якіх будзем выступаць, моцныя і слабыя бакі ў нашых канкурэнтаў, якую расстаноўку яны выкарыстоўваюць. Падспудна пачынаеш думаць, як супрацьстаяць грандам еўрапейскага футбола, колькі ачкоў можна набраць у такой групе. На стадыёне „Дынама“ мы здольныя аказаць сур’ёзны ціск на любога апанента.

Удабавак для каманды важная цяпер іншая мэта — мы яшчэ не атрымлівалі перамог у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў»,
 — заявіў трэнер БАТЭ.

Ганчарэнка адзначыў, што хацеў бы сустрэцца з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд». «Неаднаразова гаварыў, што хацеў бы сустрэцца менавіта з „МЮ“, паколькі люблю гэтую каманду. Але нездавальнення ад лёсавання, натуральна, няма.

Вельмі прыемна апынуцца ў такой кампаніі, асабліва калі будзеш сустракацца з мацнейшымі клубамі Іспаніі і Італіі»,
 — сказаў ён. Чацвёртай камандай групы Н трэнер БАТЭ хацеў бы бачыць дортмундскую «Барусію»: «Там, як і ў Барселоне з Міланам, вялікі стадыён, заўсёды запоўнены пад завязку.
Гуляць пры аўдыторыі ў 70 тысяч чалавек — гэта велізарны вопыт».

«Група Лігі чэмпіёнаў мне была цікавая ў любым спалучэнні, — адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў. — Абсалютна з усімі камандамі гуляў бы з задавальненнем. На такім узроўні слабых сапернікаў няма. У кожнага можна чамусьці павучыцца, тым больш што ў нас будуць сустрэчы з такімі грандамі, як „Барселона“ і „Мілан“. Ды і „Вікторыя“ апошнім часам задае моду ў чэшскім футболе».

Футбаліст не згадзіўся з меркаваннем, што група, у якую трапіў БАТЭ, — гэта «група смерці». «Трэба проста выходзіць і гуляць.

Наша каманда дасягнула такога ўзроўню, што можа гуляць з любым сапернікам»,
 — сказаў Радзівонаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?