Ноччу 25 жніўня ў вёсцы Мацькаўцы Вілейскага раёна невядомыя злачынцы з магазіна-кавярні скралі спіртныя напоі, цыгарэты і прадукты на суму 1 мільён 775 тысяч рублёў.

Паводле прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, гаспадыня крамы, 42-гадовая жыхарка вёскі, расказала ў міліцыі, што зладзеі залезлі ў магазін, разбіўшы шыбу. Гандлёвы пункт быў абсталяваны аўтаномнай ахоўнай сігналізацыяй, але гэта не спыніла аматараў дармавой выпіўкі і закускі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?