У сувязі з асфальтаваннем праезнай часткі вуліцы Бабруйскай і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту на ўчастку ад вуліцы Ульянаўскай да вуліцы Свярдлова ўносяцца змяненні ў маршруты грамадскага транспарту,
паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

27 і 28 жніўня рух тралейбусаў маршрутаў № № 4, 7, 44 арганізуецца да плошчы Багушэвіча па вуліцы Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін у прамым напрамку; вул. К.Цэткін, Кальварыйскай — у зваротным напрамку.

Рух тралейбусаў маршруту № 32 арганізуецца да плошчы Багушэвіча.

Рух тралейбуснага маршруту № 36 арганізуецца з боку КП «А.Кашавога» да вакзала па вуліцах Свярдлова, Кірава, Бабруйскай у прамым напрамку; вуліцах Бабруйскай, Ленінградскай, Свярдлова — у зваротным, з боку ДС «Паўднёвы Захад» да вакзала — закрываецца.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 190 «Вакзал» — «Гарадскі Вал» з накіраваннем у абодвух напрамках па вуліцах Бабруйскай, К.Цэткін, Няміга, Гарадскі Вал (без выезду на праспект Незалежнасці).

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права бясплатнага праезду ў аўтобусах маршруту № 190.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?