Стаўка рэфінансавання паднімаецца да 27% гадавых. Рост адбудзецца 1 верасня. Дарэчы, менавіта да гэтай даты Лукашэнка чакае план па выхадзе краіны з крызіса.
Сёлета стаўка ўзрастае ўжо ў восьмы раз,але ў папярэднія разы яна паднімалася на 1–2%. Апошняе змяненне было зафіксавана тыдзень таму.
27% — гэта паказчык пачатку 2004 года. Скачок адразу на 5% рэкордны з пачатку 2002 года.