Капітан маладзёжнай зборнай Беларусі, якая нядаўна заваявала права гуляць на Алімпіядзе-2012, Міхаіл Сівакоў змяніў клубную прапіску. З італьянскага «Кальяры» Міхаіл перабіраецца ў бельгійскі «Зюльтэ-Варэгем», паведамляе сайт каманды.

Міхаілу Сівакову 23 гады. Ён пачынаў у барысаўскім БАТЭ, але зімой 2009 перабраўся ў італьянскі «Кальяры». Загуляць у «Серыі A» футбалісту не атрымалася. За два сезоны ён правёў усяго тры гульні.

Двойчы Міхаіла аддавалі ў арэнду — «П’ячэнца» (Італія) і Вісла (Польшча). У складзе апошняй станавіўся чэмпіёнам Польшчы. З «Зюлтэ-Варэгемам» заключаны чатырохгадовы кантракт.

Некалькі словаў пра бельгійскую каманду. Яна заснаваная толькі ў 2001 годзе. Шляхам аб’яднання клуба «Зюлтэ» і «Варэген». У 2005 каманда дэбютавала ў вышэйшай лізе чэмпіяната Бельгіі. Праз год заваявалі Кубак. У гэтым першынстве «Зюлтэ-Варэгем» ідзе на восьмым месцы пасля чатырох тураў, маючы шэсць пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?