Ён паспеў паведаміць па тэлефоне БелаПАН, што яго затрымалі супрацоўнікі спецназа і даставілі ў АУС Савецкага раёна Гомеля. Паводле слоў Случака, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (дробнае хуліганства, арт.17.1 КоАП).

Пазней дзяжурны АУС Савецкага раёна паведаміў БелаПАН, што Случак затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне і ўжо дастаўлены ў ІЧУ, дзе будзе знаходзіцца да суда.

Актывіст планаваў правесці 27 жніўня сустрэчу з журналістамі: паведаміць аб выніках персанальнай кампаніі «Справаводства па-беларуску»
і абмеркаваць магчымасць рэфармавання сістэмы МУС. Паводле слоў актывіста, на мерапрыемства ён запрашаў журналістаў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ, а таксама міліцыянераў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?