27 жніўня ў мінскім Палацы культуры трактарнага заводу праходзіць чарговы рабочы з’езд Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. У парадку дня — абранне кіраўніцтва партыі. Згодна са статутам, зьезд партыі павінен праводзіцца адзін раз на два гады. Будзе зроблена справаздача, ухваленыя кірункі дзейнасці,

пра гэта распавёў у інтэрв’ю Радыё Свабода в. а. старшыні партыі ў Беларусі Юрась Беленькі.

Са 117 дэлегатаў зарэгістраваліся 88, сказаў Беленькі.

Старшыня партыі Зянон Пазьняк, які ад 1996 г. знаходзіцца на эміграцыі, непасрэднага ўдзелу ў з’ездзе не бярэ, але будзе заслуханы яго вялікі аналітычны даклад.

Журналістаў на з’езд не запрашалі, пазней ім будуць разасланыя прэс-рэлізы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?