Застудзень-ліпень 2011 года колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 13,6 тыс. чалавек. На 1 жніўня ў краіне пражывала 9 млн. 467,3 тыс. чалавек, паведамляе Белстат.
Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 19.772 чалавекі колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 6.131 чалавек.
У Мінску за сем месяцаў колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 864,1 тыс. да 1 млн. 867,2 тысяч, у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.
У Гомельскай вобласці на 1 жніўня налічвалася 1 млн. 432,3 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2011 года — 1 млн. 435 тыс.); Мінскай — 1 млн. 409,4 тыс. (1 млн. 411,4 тыс.); Брэсцкай — 1 млн. 393,6 тыс. (1 млн. 394,7 тыс.); Віцебскай — 1 млн. 217,1 тыс. (1 млн. 221,8 тыс.); Магілёўскай — 1 млн. 83,9 тыс. (1 млн. 88,1 тыс.); Гродзенскай — 1 млн. 64,1 тыс. (1 млн. 66 тыс.).
За
За сем месяцаў гэтага года ў краіну прыбыло 9.772 чалавекі, з’ехала — 3.641.
Колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 7,9% (да 42.731), разводаў — на 9,5% (да 21.624). На тысячу зарэгістраваных шлюбаў прыпадала 506 разводаў, у той час як за