Найбуйнейшы расійскі нафтахімічны холдынг «Сібур» не плануе ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар холдынгу Дзмітрый Конаў.
«Не хочам удзельнічаць», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці будзе «Сібур» купляць актывы ў Беларусі ў межах прыватызацыі.
Прэм’
Як паведаміў Мясніковіч, ідуць перамовы аб прыватызацыі пакетаў «Гродна Азота» з «Сібурам» і «Раснафтай», нафтаперапрацоўчага прадпрыемства «Нафтан» — з «Лукойлам», «Белтрансгаза» — з «Газпромам», Мазырскага НПЗ — з «Раснафтай», «МТС» — з АФК «Сістэма», МАЗа — з «Рускімі машынамі» і дзяржкарпарацыяй «Ростэхналогіі», «Інтэграла» — з «Ростэхналогіямі».
Начальнік упраўлення па інфармацыйнай палітыцы «Сібура» Рашыд Нурэеў афіцыйна заявіў БелаПАН у ліпені, што кампанія не вядзе перамоў аб куплі дзяржпакета акцый ААТ «Гродна Азот».