У шэрагу сельгасарганізацый Гомельскай вобласці падрыхтоўка сховішчаў да ўборкі бульбы можа быць сарвана.
Пра гэта прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці заявілі паводле вынікаў праверкі выканання даручэння Лукашэнкі аб забеспячэнні захоўвання бульбы толькі ў спецыяльных і прыстасаваных сховішчах.

У Гомельскай вобласці адведзены пад пераабсталяванне ў бульбасховішчы 59 памяшканняў, у якіх патрабуецца правядзенне рамонту або іх мадэрнізацыя. Як паведамілі БелаПАН у КДК па Гомельскай вобласці, для правядзення рамонту Гомельскі аблвыканкам выдзеліў сельскагаспадарчым арганізацыям ільготныя крэдыты. Аднак па стане на 17 жніўня з 58 толькі дзве сельгасарганізацыі падалі дакументы на адкрыццё фінансавання.

Да прыкладу, у Добрушскім раёне на запланаваных для рамонту, рэканструкцыі і мадэрнізацыі чатырох бульбасховішчах па стане на 16 жніўня праца не вялася, выдзеленыя аблвыканкамам ільготныя крэдыты не аформлены.

Не аформлены таксама выдзелены льготны крэдыт і сельгасарганізацыямі Рагачоўскага раёна.

Аналагічная сітуацыя — у шэрагу сельгасарганізацый Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Нараўлянскага і Веткаўскага раёнаў. У памяшканнях, прадугледжаных як бульбасховішчы, рамонт і мадэрнізацыя не вядуцца.

Мясцовымі органамі ўлады і кіраўнікамі сельгасарганізацый была зацягнута працы па падборы адпаведных памяшканняў, не вызначаны графікі рамонту і адсутнічае кантроль за іх выкананнем на месцах.

Інфармацыя для прыняцця мер рэагавання накіравана Гомельскаму аблвыканкаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?