У Беларусі перапрацоўваецца інструкцыя аб эўтаназіі для больш гуманнага ўмярцвення жывёл,
паведаміла галоўны ветэрынарны ўрач — дзяржінспектар дзяржаўнай ветэрынарнай інспекцыі дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Валянціна Швыдкова.

«У Беларусі ёсць інструкцыя аб эўтаназіі, згодна з якой усыпленне жывёл ажыццяўляецца зарэгістраваным прэпаратам Т-61. Аднак гэту інструкцыю некаторыя чытаюць паміж радкоў і трактуюць яе, як хочуць, інакш кажучы, выкарыстоўваюць тыя прэпараты і метады, якія ім зручныя, ігнаруючы прадпісанні», — адзначыла спецыяліст.

Сёння ў Беларусі эўтаназія жывёл ажыццяўляецца толькі адным прэпаратам — Т-61. Зоаабаронцы прапаноўваюць перад працэдурай умярцвення калоць кату або сабаку для анестэзіі кетамін, які дасць магчымасць значна зменшыць пакуты жывёлін. Таксама абаронцы неаднаразова выказвалі прапановы пераймаць вопыт гуманнай эўтаназіі ў іншых еўрапейскіх краін, аднак у гэтым напрамку пакуль не праведзена належная работа, паведаміла старшыня зоаабарончай арганізацыі «Эгіда» Наталля Бялянава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?