Пра гэтат заявіў сёння на нарадзе педагагічнага актыву Аляксандр Лукашэнка.

«Далей немагчыма так, як развіваецца наша школа ў цэлым.

У наяўнасці ўжо не ў асобных, а ў многіх выпадках масавае парушэнне элементарнага парадку, адсутнасць кантролю, бачнай перспектывы»,
 — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, праведзены нядаўна маніторынг дзейнасці ўстаноў адукацыі паказаў, што «
настаўнік прыходзіць у школу, як на завод, фабрыку: адпрацаваў час і пайшоў дадому».
«Так школа развівацца не можа. Гэта не той напрамак развіцця школы», — падкрэсліў ён.

На думку яго, большасць праблем хавалася гадамі па прычыне пасіўнасці і абыякавасці асобных кіраўнікоў і педагогаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што далей так працягвацца не можа.

«У нашым коле, скажу шчыра, наспела неабходнасць страсянуць ўсю педагагічную грамадскасць краіны», — сказаў ён.

Лукашэнка заклікаў педагогаў да адкрытай размовы. «Давайце шчыра адкажам на ўсе пытанні, вызначым, чаму гэта адбываецца, і неадкладна выправім становішча, захаваем высокі ўзровень і аўтарытэт нашай адукацыі, які склаўся сёння і які прызнаюць ва ўсім свеце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка лічыць, што педагогі складаюць аснову грамадскага жыцця. «Без нашага настаўніцтва не было б нармальнай палітыкі ў нашай дзяржаве. Вы сапраўды аснова палітыкі нашай дзяржавы. Усе палітычныя кампаніі, усе напрамкі дзейнасці ў краіне так або інакш абапіраюцца на вас. Вы як былі ў савецкія часы, так і застаецеся асноўнымі праваднікамі ідэй нармальнага развіцця нашай дзяржавы і асновай, калі хочаце, стабільнасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?