Фестываль памяці кампазітара Мікалая Набокава ўпершыню прайшоў у Беларусі 27–28 жніўня. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА і Нацыянальны мастацкі музей.

У рамках фестывалю адбылася серыя канцэртаў — у замкавым комплексе «Мір» і гарадскім пасёлку Любча, на радзіме кампазітара. Госці змаглі пачуць некалькі твораў Мікалая Набокава ў выкананні беларускіх музыкантаў.

У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі прамыя нашчадкі Святаполк-Мірскіх — Марыя, а таксама Ірэна Антуанета Станіслава з дачкой Алівіяй Фуртвэнглер. Чакаецца, што свята памяці кампазітара стане традыцыйным.

Мікалай Набокаў нарадзіўся 4 красавіка (17 красавіка) 1903 года ў Любчы, памёр 6 красавіка 1978 года ў Нью-Ёрку (ЗША). Стрыечны брат пісьменніка Уладзіміра Набокава, сваяк сямейства Святаполк-Мірскіх, якія да 1939 года былі ўладальнікамі Мірскага замка. Аўтар музыкі мноства балетаў, шэрагу араторый, фартэпіянных п’ес, некалькіх опер, стваральнік першага амерыканскага балета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?