Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнка аб скліканні круглага стала з апазіцыяй, Еўрасаюзам і Расіяй.

«Я быў і застаюся прыхільнікам пераменаў, але не любым коштам. Пакуль у вязніцы знаходзяцца апаненты ўлады, то нельга садзіцца ні за якія сталы. Няхай яны прадэманструюць павагу да людзей з іншымі поглядамі, адпусціўшы іх. Першы крок за ўладамі.

Па-другое, думаю, улада сама захоча вызначыць тых людзей, якія будуць удзельнічаць ад апазіцыі ў гэтых перамовах. Ні ў якім разе нельга гэтага дапускаць. Мы самі павінны вызнаць іх. Гэта павінны быць прадстаўнікі і палітычнай супольнасці, і грамадзянскай, і журналісцкай, і эксперты.

Думаю, што цяпер дзеянні ўладаў усё больш дыктуюцца эканомікай. Менавіта эканоміка іх галоўны вораг. Такім перамовамі ўлады спрабуюць неяк залагодзіць адносіны з Еўрасаюзам, бо разумеюць, што без іхняй дапамогі не могуць адбыцца структурныя рэформы.

Калі б круглы стол не запрасілі Расію, то гэта быў бы вельмі моцны ўдар па яе іміджы. У выпадку перамоваў трэба падымаць тэмы вяртання да дэмакратычнай формы кіравання, свабоды прэсы, спынення рэпрэсій, а таксама аб наспелых рэформах у розных галінах. У нас іх страшэнна многа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?