«Варта пайсці далей і на заканадаўчым узроўні ўсталяваць меры адказнасці бацькоў за неналежнае выхаванне дзяцей, аж да адміністрацыйнага пакарання»,— заявіў А. Лукашэнка ў панядзелак у Менску на нарадзе педагагічнага актыву краіны.
«Рост сямейнага недабрабыту вымусіў нас прыняць жорсткія меры да нядбайных маці і бацькам, мы прымусілі іх кампенсаваць расходы дзяржавы па ўтрыманню дзяцей», нагадаў ён. Паводле яго слоў, у 2010 годзе ўдалося на 40 працэнтаў скараціць колькасць дзяцей, адабраных у бацькоў па рашэнні суда, у тры разы скараціць колькасць адмоваў ад малых, прыступіць да паэтапным закрыцця інтэрнатных устаноў.
«Лічу гэта нашай агульнай перамогай. Зараз трэба не змяншаць тэмпы ў працы», — падкрэсліў ён.
А. Лукашэнка таксама перакананы, што навучальным установам неабходна больш актыўна далучаць сям’ю ў выхаваўчы працэс. Ён дадаў, што дзяржава мае намер працягваць аказваць усебаковую дапамогу ў выхаванні дзяцей. «Мы будзем стымуляваць і падтрымліваць тых, хто нараджае дзяцей», — сказаў А. Лукашэнка. Пры гэтым ён лічыць, што ў сям’і павінна расці не менш за 3 дзяцей.