Супернік БАТЭ у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў пльзенская «Вікторыя» прайграла 29 жніўня на сваім полі лідару чэшскай суперлігі пражскай «Спарце» — 0:2.

Два мячы былі забітыя ўжо ў першым тайме.

Пасля 5 тураў «Вікторыя» займае 8-е месца (з 16 камандаў), маючы на рахунку 7 балаў (2 перамогі, 1 нічыя, 2 паразы, розніца мячоў 9–8). Лідзіруе «Спарта» з 100% вынікам.

Матчам з «Вікторыяй» БАТЭ адкрые групавы турнір. Гульня пройдзе 13 верасня ў Празе, на стадыёне «Славіі» (Сіноп Арэна).

Іншы супернік БАТЭ каталонская «Барселона» сёння ў 1-м туры чэмпіянату Іспаніі гуляе на сваім полі з «Вільярэалам». У пятніцу «Барса» выйграла Суперкубак Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?