Такую гіпотэзу выказаў у інтэрв’ю газеце «Прессбол» старшыня праўлення барысаўскага клуба Анатоль Капскі.

Ад прамога адказу на пытанне ён ухіліўся.

«Нам вельмі цяжка задэклараваць цэны для УЕФА. Гэта трэба зрабіць у валюце, а сітуацыя з курсам нестабільная.

Хацелася б каб мінімальны кошт быў невялікі і даступны для простага чалавека.
А максімальны — скажам 30–40 даляраў.
І яшчэ адна ўмова — продаж білетаў павінен пачацца не за тыдзень ці за 10 дзён да матча, а самамала — тыдні за тры.

Важна, каб гэты шлях быў максімальны празрысты. То бок штодзённа публікаваліся б звесткі аб колькасці рэалізаваных білетаў, звесткі наконт кожнай касы — і гэтак далей. Народ, валодаючы інфармацыяй, ацэніць дынаміку, а галоўнае будзе менш плётак і правакацый у Інтэрнэце».

***

Матч 2-га тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона» пройдзе праз месяц, 28 верасня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 21:45).

1 лістапада ў Мінску БАТЭ згуляе з «Міланам»,

а распачне групавы турнір 13 верасня гульнёй супраць пльзенскай «Вікторыі» ў Празе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?