Беларускі тэнісіст Максім Мірны правёў сёньня матч першага туру Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі. Беларусу ў гэтым паядынку супрацьстаяў пэруанец Люіс Хорна. Драматычны пяціматчавы паядынак скончыўся перамогай Мірнага — 7:6, 3:6, 2:6, 6:4, 6:4. У другім раўндзе нашага тэнісіста чакае расеец Дзьмітры Турсунаў (21‑ая ракетка «пасеву»), які ў першым раўндзе аказаўся мацнейшым за немца Аляксандра Васке.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?