Курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 верасня дасягнуў новай рэкорднай адзнакі — 5.152 рублі. Днём раней каціроўка амерыканскай валюты была зафіксавана на адзнацы 5.130 рублёў.

Паводле даных БВФБ, аб’ём таргоў, у якіх удзельнічалі 22 банкі, склаў 55 млн. 560 тыс. долараў, попыт — 55 млн. 560 тыс., прапанова — 26 млн. 497 тыс.

Курс еўра знізіўся з 7.344 да 7.325 рублёў. Аб’ём таргоў — 9 млн. 149 тыс. еўра, попыт — 0, прапанова — 9 млн. 149 тыс. У таргах удзельнічаў 21 банк.

Курс расійскага рубля знізіўся са 177,56 да 177,29 рубля. Аб’ём таргоў — 463 млн. 755 тыс., попыт — 0, прапанова — 463 млн. 755 тыс. У таргах удзельнічалі 24 банкі.

Курс кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) на 3–5 верасня роўны 1.884,38 рубля, што з’яўляецца новым рэкордам. На 2 верасня курс кошыка складаў 1.884,23 рубля (на 0,01% менш). З пачатку года курс кошыка павялічыўся на 78,67%. Долар падаражэў на 71,73%, еўра — на 84,4%, расійскі рубель — на 80,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?