Паводле прагнозаў Нацыянальнага банка Беларусі, курс валюты на другой сесіі будзе паступова зніжацца.
Аб гэтым паведаміў у эфіры Першага канала першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.

«Спачатку можна меркаваць,

што курс другой сесіі будзе значна вышэй, чым афіцыйны курс, які ўсталёўваецца на першай сесіі»,
 — сказаў ён. Аднак неўзабаве, па яго словах, курс беларускага рубля будзе ўмацоўвацца, і праз некаторы час курсы першай і другой сесій зблізяцца. Тым самым Нацбанк разлічвае выйсці на адзіны курс.

«Я б не раіў адразу бегчы і хапаць валюту па любому курсе, а пачакаць некаторы час, прыгледзецца да сітуацыі і задумацца, ці варта гэта рабіць, — адзначыў першы намеснік старшыні. — Тым больш што паралельна будуць значна паднятыя працэнтныя стаўкі на рынку крэдытных рэсурсаў і, адпаведна, па рублёвых дэпазітах насельніцтва».

Мікалай Лузгін таксама распавёў, што меры эканамічнага плана, якія плануецца ажыццявіць у Беларусі, прадугледжваюць абмежаванне эмісійных працэсаў, ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай, працэнтнай палітыкі.

«Усё гэта ў бліжэйшы час будзе праведзена»,
 — растлумачыў прадстаўнік Нацбанка. Пры гэтым міжбанкавы рынак будзе практычна зачынены, рэзка абмежаваны.

У бліжэйшыя дні Нацыянальны банк падрыхтуе і разашле камерцыйным банкам нарматыўныя рэкамендацыйныя дакументы, якія будуць забяспечваць падрыхтоўку да выхаду на адзіны курс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?