Год нямецкай культуры ў Беларусі «Імгненні культуры‑2007: чатыры пары года нямецкай культуры» надасць імпульс паглыбленаму супрацоўніцтву дзвюх краін. Такую думку выказалі карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве ФРГ у Беларусі.

Год нямецкай культуры ў Беларусі адкрыўся канцэртам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі «Скарбы сусветнай музыкі з Баварыі».

Гэта мерапрыемства дало старт шэрагу іншых культурных праектаў, якія прадугледжаны праграмай Года. Беларускіх гледачоў чакае цікавая культурная праграма, якая пазнаёміць з самымі сучаснымі тэндэнцыямі ў мастацтве Германіі, літаратуры, кіно, тэатры, харэаграфіі, архітэктуры. У прыватнасці, адбудзецца конкурс фатаграфій і графікі. Лепшыя работы, якія былі адабраны прафесіянальным журы, у маі будуць прадстаўлены на суд беларускага гледача ў кінатэатры «Перамога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?