Аўтамабільная выстава «Мотаршоу» адбудзецца 20–25 верасня на тэрыторыі футбольнага манежа ў Мінску.Будзе прадстаўлена больш за 150 аўтамабіляў, сярод якіх больш за два дзясяткі абсалютных навінак, паведаміў 7 верасня на
Як адзначыў Ярота, «Мотаршоу» ў сілу розных прычын не праводзілася два з паловай гады; упершыню выстава адбудзецца восенню.
«Выстава „Мотаршоу“ заўсёды з’яўлялася паказальнай для працэсаў, якія адбываюцца ў аўтабізнесе Беларусі. Праз два з паловай гады настаў час ацаніць расстаноўку сіл, новыя мадэлі і іх кошт», — сказаў дырэктар «Рэмарка».
Ён выказаў надзею, што
«да часу правядзення „Мотаршоу“ прыйдзе нейкае разуменне сітуацыі на валютным рынкуі дылеры змогуць растлумачыць патэнцыяльным пакупнікам новыя ўмовы набыцця аўтамабіляў».
Паводле слоў Яроты, адметнай рысай цяперашняй выставы стала разуменне дылерамі неабходнасці паказу максімальна поўнага мадэльнага рада аўтамабільных брэндаў. У сувязі з гэтым рэзка ўзрасла сярэдняя плошча стэнда кожнага з удзельнікаў.
Як лічаць арганізатары,
самым сенсацыйным стане стэнд прагрэсіўнага расійскага«Ё-мабіля» , да стварэння якога прыклаў руку беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.
Старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч адзначыў, што адна з ідэй «Мотаршоу» — папулярызацыя новых аўтамабіляў, прычым не толькі дарагіх, але і бюджэтных. Паводле яго слоў, сёння ў беларусаў ёсць магчымасць купіць новую машыну за 8–18 тыс. долараў.
Як паведаміў Ярота, папярэдні продаж білетаў на «Мотаршоу» пачаўся 7 верасня праз пункты продажу латарэйных білетаў