Максім Мірны пакідае Australian Open, розыгрыш якога пачаўся 15 студзеня ў Мэльбурне, у індывідуальным разрадзе. Раніцай 18 студзеня ў матчы другога раўнду ён прайграў прадстаўніку Расеі, пасеянаму на турніры пад 21‑м нумарам, Дзьмітрыю Турсунаву ў трох сэтах – 2:6, 3:6, 6:7 (4:7).
Нагадаем, што ў першым крузе Макс выйграў у пэруанца Люіса Хорны.
Праўда, беларус працягне барацьбу ў парным разрадзе. Ёнас Б’ёркман і Макс Мірны выйгралі першы матч парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Томас Бэрэнд (Нямеччына) і Гіерма Гарсія-Лопэс (Гішпанія) выглядалі дзецьмі на фоне беларуска-швэдзкай пары — 6:0, 6:1. У другім крузе Мірны і Б'ёркман згуляюць супраць Рубэна Рамірэса-Ідальга (Гішпанія) / Сэрхіё Ройтмана (Аргентына).
Наогул сачыць у он-лайне за матчамі можна па гэтай спасылцы.
А ў міксьце (мяшаных парах) Максім Мірны і Вікторыя Азаранка ў першым крузе згуляюць супраць Марціна Маткоўскага (Польшча) і і Кары Блэк (Зымбабвэ).
Нагадаем, што ўчора на турніры пасьпяхова выступілі беларускія дзяўчаты





