Лідарам па продажы новых аўтамабіляў застаецца дылер кампаніі «Фальксваген», паведаміў 7 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.

У апошнія месяцы, паводле яго слоў, брэнды, якія знаходзяцца ў сярэдняй і ніжэй за сярэднюю цэнавой катэгорыі, развіваюцца вельмі актыўна. «Аб’ёмы продажу і ў «Рэно» нядрэнна ўзрастаюць, і ў «Форда», і ў «Фальксвагена», і ў «Пежо», — сказаў Міхневіч.

Разам з тым продаж люкс-брэндаў прыкметна затармазіўся. Міхневіч растлумачыў гэта тым, што дарагія машыны да апошняга часу больш выгадна было завозіць фізічным асобам. «Калі браць увоз аўтамабіляў, вельмі шмат было ў першым паўгоддзі ўвезена аўтамабіляў „Таёта“, „Лексус“, БМВ, „Мерседэс“, увезена фізасобамі ў вельмі добрай камплектацыі па льготнай мытні», — зазначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?