Аддзяленьне Пасольства Швэцыі ў Менску пры падтрымцы Швэдзкага Інстытуту прапануюць беларускай аўдыторыі відэа‑інсталяцыі «Шахматы» (Магнус Бэртас і Дзьмітры Плакс) ды «Грошык за твае думкі» (Дрор Файлер, Гуніла Шольд Файлер).
Адкрыцьцё і пэрфоманс адбудуцца 18 студзеня (чацьвер) у Полацку ў мастацкай галерэі Полацкага гістарычнага музэю (вул. Маркса, 2 а). Пачатак а 16‑й.
І Менску 19 студзеня ў Музэі выяўленчага мастацтва (прт‑т Незалежнасьці, 47). Пачатак а 17‑й.
Любавацца інсталяцыямі ў Менску можна будзе да 27 студзеня





