У прыватнасці, інспектары з Фрунзенскага раёна з 7.00 пачнуць аперацыю "Фільтр" на ўчастку кальцавой ад вуліцы Мазурава да вуліцы Прытыцкага. ДАІ будзе ў тым ліку выяўляць няцвярозых кіроўцаў, а таксама тых, у каго няма правоў або страхоўкі.

Звужаная паласа прадугледжвае паступовае выстаўленне знакаў зніжэння скорасці: не больш як 90 км/гадз, не больш як 70 км/гадз, 50 км/гадз і г.д. Таксама на дарозе ўстанаўліваюцца конусы са святлозваротнымі ўстаўкамі, мігатлівыя ліхтары. Яны абмяжоўваюць прастору, ператвараючы дзве паласы ў адну. У канцы гэтага калідора стаяць знакі STOP (рух без прыпынку забаронены). Усе машыны сустракае інспектар ДАІ, які пры неабходнасці складае пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?