На выбарах ад мелкіх землевладзельцаў, прымерам, у Вялейцы, Віленск. губ., было 42 праваслаўных і 30 каталікоў. Праваслаўныя, відзячы, што іх больш, ня выбралі ніводнага каталіка.
Тое самае было ў Люцыне, Вітабскай губ. толькі там было больш каталікоў і яны ня выбралі ніводнага праваслаўнага.
У мястэчку Красным, Віленск. губ., хоць праваслаўныя пераважывалі, але было колькі добрых і разумных людзей, каторыя не дапусьцілі вайны: выбралі тутака двух каталікоў і чатырох праваслаўных, мяркуючы, якая была прапорцыя. Вось гэта справядліва: трэба заўсягды ўважаць, каб ня скрыўдзіць тых, каго менш.





