42‑гадовы бязьдзетны Люіш Карлуш дэ Наронья Кабрал да Камара – банкір і арыстакрат – такім чынам раздаў усё сваё багацьце 70 асобам.

Тэстамэнт ён склаў у 1988 г. – 13 гадоў да сьмерці ў прысутнасьці двух сьведкаў. Супрацоўніца юрыдычнай канторы была шакаваная, калі арыстакрат папрасіў тэлефонную кнігу Лісабона і пачаў наўгад выбіраць прозьвішчы сваіх будучых спадкаемцаў. Колькі разоў яна пыталася, ці той добра сябе адчувае.

‑ Я ўпэўнены, што ён хацеў выклікаць спрэчкі, пакідаючы сваю маёмасьць незнаёмым. Гэта забаўляла яго – распавёў партугальскай газэце «Sol» адзін з нешматлікіх сяброў памерлага.

Спадкаемцы арыстакрата, які памёр у 2001 г., усё яшчэ чакаюць на падзел спадчыны. Памерлы пакінуў між іншым шыкоўныя апартамэнты ў старой частцы Лісабону, машыну, а таксама 25 тыс. эўра на адным з банкаўскіх рахункаў. Пра тое, што да Камара пакінуў на іх маёмасьць, спадкаемцы даведаліся зь лістоў, якія даслала ім юрыдычная кантора.

‑ Напачатку я перапужалася – казала 76‑гадовая Гэлена, адна з 70 абраных дзіваком асобаў.

Да Камара нарадзіўся ў 1959 г. у багатай, лісабонскай сям’і. Як распавялі мэдыям ягоныя суседзі, ён жыў самотна, а ягонымі ўлюбёнымі забавамі былі слуханьне музыкі і чытаньне кніжак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?