Шаноўны Павел Ізотавіч,

прачатўшы ваш чарговы ад 18 студзеня шэдэўр, сапраўды задумаўся над праблемаю бюракратыі.

Прыўшоў да высновы, што ніхто спрыяе гэтак яе росту як Вы, негледзячы на наезды на «паперяровыя душы» і бюракратычны фармалізм.

Увесь нумар за 18 студзеня — татальная ода бюракратызму.

Пачну з закліка бегчы ў падаткавыя ў арыткуле Андрэя Новікава «Правила вычитания».

Новікаў адкрытым тэкстам цешыцца з слоў нейкага супрацоўніка падаткавай, яка бакланіць: «По нашим оценкам, количество декларантов нынче увеличится со 176 тысяч до полумиллиона человек».

Поўмільёны бланкаў дэкларацый, даведак, копій....

Трэба біць трэвогу, а не даваць трыбуну для гэткай прапаганды!

Далей – болей: інтэрвью з першым апазіцыянерам краіны Гайдукевічам, які прызначаны весьці дыялёг з Захадам. Праўда заходнія дыпляматы чамусьці ігнаруюць тутэйшага Жыріка нават негледзячына тое, што «его (Гайдукевіча) ироничные и меткие комментарии журналисты помнят до сих пор».

Відавочна усякія Меркелі і Блэры начыста пазбаўленыя пачуццця гумару.

Аднак пытанне ў тым, што нейкія рапарты аб прадленнай працы Гайдукевіч у Палатку ўся роўна піша?

Вось вам чарговая бязсэнсоўная бюракратычная структура. А вы ёй сп. Якубовіч асану спяваеце.

І нарэшце пра размешчанныя ў нумары матэрыялы круглага рэдакцыйнага стала пра барацьбу з бюракратамі. Назва — «Без волокиты». .

Поўны аўрал!

Тэза сталу аб тым, што ў чыноўнікаў сфарміравалася нейкая этычна‑маральная устаноўка, якую быццам можна перамагчы нормай закону.

І побач багаслоўскі дыспут, галоўная мараль якога — матэрыялізм супраць суб’ектывізму — шчаня.

Лёгка рэканструктаваць ход думкі бюракрата: калі ўжо бальшавікі са сваім чыровным тэррорам, мазгі не перарабілі, што зможа Лукашэнка?

Ня буду ўжо казаць пра тое, што пад «стол» была аддадзеная цэлая паласа. А ў масштабе усяго выдання гэткіх палосаў амаль паўмільёны. Калі канвертаваць гэтую папяровую массу ў народныя грошы, атрымлімваеццца проста фантастычнае бабло.

Адзінае што, спадабалася ў вашым нумары — аж два артыкулы пра скарбы, якімі багатая беларуская зямля.

Ідэю зразумеў!

Выклікаць у людзей інтарэс да капання, навучыць абыходзіцца з рыдлёўкамі.

А то жудасна ўявіць: заўтра зноў шантаж Масквы, а як замлянкі рыць ніхто не ведае.

Так трымаць!

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?