У Беларусі 19 студзеня аб’яўлена штармавое папярэджанне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Паводле слоў спецыяліста, 19 студзеня ў сувязі з перамяшчэннем магутнага атлантычнага цыклону праз Балтыйскае мора і Латвію на ўсход у Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. Цыклон прынясе моцныя паўднёва‑заходнія з пераходам на паўночна‑заходнія вятры, з парывамі да 15‑22 метраў у секунду. На большай частцы тэрыторыі краіны парывы ветру будуць дасягаць амаль ураганнай сілы ‑ 25‑30 метраў у секунду. Пры гэтым тэмпература паветра складзе 3‑8 градусаў цяпла, а днём па паўночнай палавіне ‑ да нуля ‑ плюс 2 градусаў.

Пройдуць дажджы, днём ‑ мокры снег. Ноччу па паўночнай палавіне рэспублікі ападкі будуць моцныя, днём месцамі завіруха, адзначыла Вольга Фядотава.

У суботу, 20 студзеня, вецер пачне слабець, аднак ноччу яго парывы яшчэ будуць дастаткова моцныя ‑ да 15‑20 метраў у секунду. У многіх раёнах падмарозіць да нуля ‑ мінус 4 градусаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 1 градуса да плюс 5 градусаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём у асобных раёнах пройдзе мокры снег.

У нядзелю, 21 студзеня, атмасферны фронт, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, зноў прынясе ў Беларусь ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу, які будзе змяняцца дажджом. Чакаецца парывісты заходні вецер. На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Ноччу па ўсходзе краіны будзе да мінус 3 градусаў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня месцамі пройдзе мокры снег. Да 23 студзеня тэмпература паветра панізіцца да 1‑6 градусаў марозу. Днём яна будзе блізкая да нуля. На дарогах галалёдзіца. Вецер пачне слабець.‑0‑

Ураган "Кірыла" 18 студзеня прыйшоў у Эўропу, дзе крышыць усё, што трапляецца на ягоным шляху. Хуткасьць парываў ветру ў Нідэрляндах, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, прыморскіх раёнах Нямеччыны і Францыі дасягнула 150 км/г. У Нідэрляндах адмененыя заняткі ў школах і праведзена эвакуацыя насельніцтва з узьбярэжжа. Ёсьць чалавечыя ахвяры. Падрабязьней.

Будзьце асьцярожнымі! І без патрэбы не выходзьце на вуліцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?