Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм’ер‑міністра Віктар Бура.

Паводле інфармацыі міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Уладзіміра Белахвостава, у адпаведнасці з прынятым урадам рашэннем у лютаўскіх «жыроўках» , тарыфы на газ і электрычнасць узрастуць на 20 працэнтаў, цеплавую энергію ‑ на 12 працэнтаў. У выніку ў разліку на двухпакаёвую кватэру плацяжы павялічацца на $5.

Як адзначыў Уладзімір Белахвостаў, «прынята рашэнне аб тым, што мэтазгодна $5 аддаць на павышэнне тарыфаў на газ, электрычную энергію і цеплавую энергію, паколькі менавіта гэтыя рэсурсы падаражэлі на ўваходзе ў рэспубліку». Такім чынам, будуць кампенсавацца затраты энергазабеспячальных арганізацый. Мінжылкамгас будзе шукаць іншыя крыніцы для мінімізацыі наступстваў ад павышэння цэн на энергарэсурсы.

Паводле слоў Віктара Буры, у бягучым годзе павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва больш быць не павінна, калі не ўзнікне якіх‑небудзь «форс‑мажорных абставін».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?