Драматычны тэатар Беларускай арміі рыхтуе да прэм'еры спэктакль «Вераб’іная ноч». У аснову п’есы пакладзена апавяданьне Ўладзімера Караткевіча «Паром на бурнай рацэ», што распавядае пра падзеі 1863 г.

«Уладзімер Караткевіч — фігура асаблівая, як у беларускай, так і савецкай літаратуры. Паэт, празаік, драматург, гісторык, мысьляр, патрыёт Беларусі. Тое, што зроблена Караткевічам у ягоных гістарычных раманах, аповесьцях, апавяданьнях, параўнальна, хіба, з тым, што зрабіў у свой час для Англіі славуты Шэксьпір. Паэтызацыя гісторыі, гістарычных падзей, якія адбыліся ў розныя эпохі, тут, у нашай Беларусі ў сілу розных прычын стагодзьдзямі замаўчваліся або груба скажаліся. Як у сапраўднага творцы стаўленьне ў Караткевіча да гісторыі трапяткое, нават узьнёслае», ‑ мяркуе мастацкі кіраўнік Драматычнага тэатра Беларускай арміі Аляксей Дудараў.

Прэм’ера спэктаклю адбудзецца 25 лютага. Пастаноўку ажыцьцявіць рэжысёр Марына Дударава. Музыку напісаў Уладзімер Кандрусевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?