Падатковая інспэкцыя Ленінскага раёну Магілёву пакарала буйнымі штрафамі 18 прыватных швачных майстэрняў. Уся гатовая прадукцыя ды сыравіна гэтых прадпрыемстваў на суму больш за 400 мільёнаў рублёў перададзена ў прыбытак дзяржаве.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, майстэрні пакараныя за нявыплату належных падатковых адлічэньняў.

Усе 18 майстэрняў выконвалі замовы расейскіх прадпрыемстваў – шылі вопратку з расейскай сыравіны. У прыватнасьці, сярод сканфіскаванай прадукцыі выяўлена партыя рабочай вопраткі для расейскага «Газпрому».

Цяпер уладальнік швачнай майстэрні змушаны выкупіць сканфіскаваны тавар, каб не парушыць графіку пастаўкі прадукцыі замоўцу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?