Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта паінфарамавала Хельсынскі камітэт (БХК) пра разрыў кантракту на арэнду офісу на вуліцы Лібкнэхта і запатрабавала вызваліць памяшканьне да 20 студзеня.

БХК месьціўся ў тым офісе ад 1998 году.

Страта юрыдычнага адрасу вядзе да ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня.

Варта адзначыць, што БХК быў апошняй легальнай незалежнай праваабрончай арганізацыяй, што дзейнічала ва ўсёй краіне, а яго кіраўніца Тацяна Процька вядомая далёка за межамі Беларусі.

У панядзелак, 22 студзеня, аб 11‑й праваабаронцы з БХК прыйдуць да свайго офісу для перамоваў з арэндадаўцамі. З сабой няы запрашаюць журналістаў і замежных дыпляматаў.

Варта адзначыць, што нядаўняя заява Хельсынскага камітэіту пра масавыя парушэньні на мясцовых выбарах выклікала гнеў Лідзіі Ярмошынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?