Актывісты Руху «Маладая Беларусь» павіншавалі беларусаў з днём нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, вывешваннем нацыянальных сцягоў у Менску, Магілёве, Мастах ды іншых гарадах.

У Менску сцягі з’явіліся на мосце на праспекце Дзяржынскага, побач з адміністрацыяй Маскоўскага раёна і на 18-ці павярховым гмаху на вуліцы Лынькова. У Магілёве — на пешаходным мосце над вуліцаў Чалюскінцаў.

Такім чынам, пішуць актывісты руху, яны вырашылі яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці на той факт, што гістарычны сцяг (першая згадка пра Пагоню датуецца 1296 годам) фактычна ў Беларусі пад забаронай, а замест яго дзейсны рэжым выкарыстоўвае савецкую сімволіку, ды навучае сённяшніх школьнікаў так, што нібыта бел-чырвона-белага сцяга ў беларускай гісторыі і не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?