Восеньскае падарожжа адбудзецца па маршруце Магілёў-Княжыцы-Вішоў-Бялынічы-Тубышкі-Лыскаўшчына-Дудаковічы-Круглае-Друцк-Магілёў.
Гэтым разам удзельнікі падарожжа наведаюць касцёл Антонія Падуанскага ў Княжыцах, пабачаць руіны храмаў у вёсках Вішоў і Дудаковічы, завітаюць у родавы маёнтак Чарняўскіх – Тубышкі, а таксама ў Лыскаўшчыну, дзе правёў апошнія гады жацця і быў пахаваны расейскі мастак М. Неўраў. Пры канцы падарожжа Вас чакае наведванне замчышча аднаго з самых старажытных беларускіх гарадоў – Друцка. Далучайцеся!
Увага! Вялікая просьба ўзяць адпаведны рыштунак ахвотным дапамагчы прыбраць касцёл у Княжыцах і гаспадарчы будынак побач.
Кантактныя тэлефоны: Алег Дзьячкоў (МТС) (029) 245-64-52; Velcom (029) 388-35-61.