Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі ААТ «Абутак» палічыў неабгрунтаваным расходаванне прадпрыемствам валюты на закупку сыравіны і матэрыялаў.
Як паведамілі ў
«Такі падыход да выбару пастаўшчыкоў ва ўмовах узніклага ў краіне дэфіцыту валютных сродкаў стаў адной з прычын страт прадпрыемства, якія па выніках працы за першае паўгоддзе гэтага года склалі 3,8 млрд. рублёў, а таксама рэзкага павелічэння адпускных цэн на дзіцячы абутак у маі гэтага года», — зрабілі выснову кантралёры.
Камітэтам была ініцыявана арганізацыя супрацоўніцтва ААТ «Абутак» і ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат». У выніку, па распрацаваным Магілёўскім аблвыканкамам плане першачарговых мер па ўзаемадзеянні гэтых прадпрыемстваў, ААТ «Абутак» ужо да снежня павінна перайсці на выпуск дзіцячага абутку з айчыннай скураной сыравіны.