Актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, член інцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Віталя Рымашэўскага Ніна Багінская была затрымана вечарам 19 верасня каля Чырвонага касцёла ў Мінску.

19 верасня, у 20-ю гадавіну абвяшчэння бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, каля Чырвонага касцёла адбылася ўрачыстая малітва за Беларусь. Падчас спявання гімна «Магутны Божа»

Багінская ўзняла бел-чырвона-белы сцяг. Да яе адразу ж падбеглі міліцыянты, якія зламалі дрэўка, сарвалі сцяг, а саму Ніну Багінскую затрымалі, а затым даставілі ў Маскоўскі РУУС

Традыцыйнай штодзённай малітве за Беларусь у гэты дзень папярэднічала шэсце жанчын з бел-чырвона-белымі шалікамі ад Кастрычніцкай плошчы да Чырвонага касцёла. Нетрадыцыйным стаў пачатак малітвы: яе ўдзельнікі праспявалі «Пагоню» Максіма Багдановіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?