Найбуйнейшы вытворца тэлепраграм Warner Bros. выплаціць актору Чарлі Шыну каля $25 млн у якасці кампенсацыі за разарваны з ім кантракт на галоўную ролю ў сіткоме «Два з паловай чалавекі»,
піша газета Los Angeles Times.

Пра гэта газеце расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй, якая пажадала застацца неназванай, бо перамовы кампаніі і актора носяць канфідэнцыйны характар.

Сума кампенсацыі складаецца ў першую чаргу з прыбытку, якую шоу магло б атрымаць пры ўдзеле Шына ў галоўнай ролі. У адпаведнасці з кантрактам здымкі павінны былі працягвацца да траўня 2012 года.

Прадстаўнік Warner Bros. абверг паведамленні пра якое-небудзь рашэнне па перамовах і адмовіўся ад каментароў.

Warner Bros. TV звольніла Чарлі Шына пасля таго, як той прызнаўся ва ўжыванні наркотыкаў і раскрытыкаваў сваё начальства.

У прэс-рэлізе ад Warner Bros. TV гаворыцца пра тое, што Шын, які граў у серыяле «Два з паловай чалавекі», здзейсніў крымінальнае злачынства, не жадае праходзіць лячэнне ад нарказалежнасці, пастаянна ўдзельнічае ў дэбошах і ў непрымальных тэрмінах публічна раскрытыкаваў прадусара серыяла, у якім грае.

Самы папулярны на амерыканскім тэлебачанні сітком, у якім граў Шын, атрымліваючы за адзін 22-хвіліны эпізод па $1,8 млн, быў зняты з эфіру пасля таго, як Шын адмовіўся праходзіць праграму рэабілітацыі, каб пазбавіцца нарказалежнасці, і няўхвальна адгукнуўся пра прадзусара серыяла, выкарыстаўшы, як лічаць многія, завуаляваныя антысеміцкія выразы. У антысемітызме яго абвінавачвае і адна з былых жонак.

У маі з’явіліся паведамленні, што замест Шына галоўную ролю ў серыяле будзе граць Эштан Катчэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?