Кітайская кампанія Beijing Uni-Construction Group Co. Ltd пабудуе ў Мінску да Чэмпіянату свету па хакеі — 2014 пяцізоркавы гатэль «Пекін».
Інвестыцыйная дамова паміж інвестарам і Беларуссю была падпісаная яшчэ ў кастрычніку 2010. Аднак указ № 421, які дае адмашку праекту, з’явіўся толькі 16 верасня 2011.

«Ажыццявіць не пазней за 2014 за кошт уласных і прыцягнутых сродкаў інвестара — таварыства з абмежаванай адказнасцю „Пекін Юні-Канстракшн Груп“ … будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю пяцізоркавага гасцінічнага комплексу „Пекін“ з аб’ектамі абслугоўвання ў г. Мінску ў межах вул. Чырвонаармейскай — р. Свіслач… а таксама інжынернай і транспартнай інфраструктуры», — гаворыцца ў дакуменце.

Згодна з указам інвестар атрымае шматлікія падатковыя і мытныя льготы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?