Напярэдадні візіту працаўнікоў вёскі ў Маладзечна з мэтай святкаванняфестывалю-кірмашу «Дажынкі-2011» на ўсёй працягласці трасыМінск-Маладзечна ўзнікаюць адна за адной статуі з саломы.
Скульптуры на тэму вёскі і ўборкі ўраджаю выкананыя ў жанры сучаснай папулярнай народнай творчасці паскоранага вырабу. Стваральнікі прыдарожных скульптур не забыліся адысці ад традыцыйных тэм «Дажынак» і парадаваць уяўленне хлебаробаў, пацешнымі ў сваёй недарэчнасці статуямі, якія часам нагадваюць паганскіх ідалаў.