Сёння ў Парыжы быў складзены каляндар матчаў адборачнага раунда чэмпіянату свету 2014 групы «І», у абмеркаванні якога ўдзельнічалі прадстаўнікі Іспаніі, Францыі, Беларусі, Фінляндыі і Грузіі — зборных, што будуць гуляць у гэтай групе, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Турнір, які пачнецца толькі праз год, беларусы пачнуць двума гасцявымі гульнямі з Грузіяй і Францыяй (7 і 11 верасня 2012 года). Затым -- два матчы дома: з Іспаніяй 12 кастрычніка і Грузіяй 16 кастрычніка.

Расклад усіх гульняў:

2012

7 верасня

Грузія — Беларусь, Фінляндыя — Францыя

11 верасня

Францыя — Беларусь, Грузія — Іспанія

12 кастрычніка

Беларусь — Іспанія, Фінляндыя — Грузія

16 кастрычніка

Іспанія — Францыя, Беларусь — Грузія

2013

22 сакавіка

Францыя — Грузія, Іспанія — Фінляндыя

26 сакавіка

Францыя — Іспанія

7 чэрвеня

Фінляндыя — Беларусь

11 чэрвеня

Беларусь — Фінляндыя

6 верасня

Грузія — Францыя, Фінляндыя — Іспанія

10 верасня

Беларусь — Францыя, Грузія — Фінляндыя

11 кастрычніка

Іспанія — Беларусь

15 кастрычніка

Іспанія — Грузія, Францыя — Фінляндыя.

У раскладзе календара цікавае наступнае. У 2013 г. стадыён «Дынама» плануюць закрыць на рэканструкцыю, і паўстае пытанне, дзе зборная Беларусі правядзе хатні матч са зборнай Францыі 10 верасня 2013 года.

Бо стадыён у тым жа Гомелі, Гродне ці Магілёве, дзе можна згуляць з Грузіяй і Фінляндыяй, для такой топавай зборнай як Францыя не зусім пасуе.

Нагадаем таксама, што кантракт Бернда Штанге са зборнай Беларусі сканчаецца 30 лістапада 2011 года (у адборачным турніры да Еўра-2012 беларусам засталося правесці гульню з Румыніяй — 7 кастрычніка). Раней паведамлялася, што БФФ не мае намеру яго працягваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?