Віленскія банкі прапануюць больш выгадны курс продажу даляра за рублі, чым беларускія. Medicinos Bankas прапануе амерыканскую валюту ўсяго за 7340 рублёў. У Мінску ж найніжэйшы курс выставіў «Банк Гандлёвы капітал» — 7650 рублёў. Што да буйных банкаў, яны выстаўляюць курс 7800–7900 рублёў.

Падобная сітуацыя і з еўра. У Вільні яго можна купіць за 9950 рублёў, а ў Беларусі за 10 400 рублёў у «Абсалютбанку».

На куплю валюты ў беларускіх банках курсы лепшыя. «Абсалютбанк» купляе даляры па 7580 рублёў, а «Банк Масква-Мінск» — еўра па 10 210 рублёў.

Вялікая разбежка курсаў куплі і продажу робіць магчымай схему закупу вялікай сумы даляраў у Вільні з продажам іх у Мінску.

"Беларусбанк" сёння купляе даляры за 7400—7450 рублёў, еўра — за 10 000. Даляры прадаюцца за 7850—7900, еўры — за 10 600.

Абмены валютай праз сайт-абменнік Prokopovic.ch амаль згарнуліся пасля пераходу банкаў на рынкавы курс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?