Матч 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў у пятніцу ў Бабруйску і скончыўся з лікам 1:1.
На гол Арцёма Канцавога на 6-й хвіліне «Белшына» адказала мячом Зубовіча на першай хвіліне 2-га тайма.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка сказаў: «Мы думкамі далёка. Думаем пра сераду (матч з „Барселонай“) Да сённяшняга матчу мы былі гатовыя на 50%. Паўабарона мала кантралявала мяч, таму ў нас было так мала момантаў».
Астатнія матчы 26-га тура пройдуць у нядзелю, а ў суботу супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў згуляе на «Камп Ноу» з мадрыдскім «Атлетыка».
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ