Ужо распрацаваны і зацверджаны план забудовы, ідзе праектаванне першых чатырох дамоў.
Віленскі пачнецца ад
— кажа галоўны архітэктар праекта Анатоль Вашчук («Мінскпраект»). — Таму першапачаткова тут планавалася жылая забудова павышанай камфортнасці, што вылучаецца не толькі нестандартнай планіроўкай і высокатэхналагічным абсталяваннем кватэр, але таксама і месцазнаходжаннем дамоў, прыгожым відам з вокнаў і наяўнасцю ўтульных, уладкаваных для адпачынку унутраных дворыкаў.— Гэтае месца ўнікальнае — найпрыгажэйшы від на раку, амаль ускраіна горада і ў той жа час выдатныя транспартныя сувязі з цэнтрам Мінска,
Усё гэта ўлічана падчас праектавання.
Уздоўж Свіслачы размесцяцца невялікія групы дамоў па 3–5 паверхаў. Геаметрыя будынкаў такая, што дваровая прастора адкрываецца на раку.
Па меры аддалення забудовы ад прыбярэжнай паласы колькасць паверхаў у дамах павялічваецца ад 3 да 9. Усе дамы ў Віленскім плануецца ўзводзіць па індывідуальных праектах. Хутчэй за ўсё гэта будуць каркасныя будынкі, у аздабленні якіх ўжывуць дробнаштучных матэрыялы, якія дазваляюць стварыць унікальную архітэктуру дамоў і фасадаў. Агульная плошча кватэр вар’юецца ад 50 квадратных метраў (аднапакаёвая) да 150 (чатырохпакаёвая).
Адметнай асаблівасцю мікрараёна павінна стаць і тое, што яго жыхары будуць цалкам забяспечаныя месцамі для аўтамабіляў. Паркоўкі размесцяцца ў падземным узроўні пад дваровай тэрыторыяй. Прадугледжаныя і адкрытыя гасцявыя стаянкі.
— Улічваючы, што ў дамах уздоўж Нававіленскай першыя паверхі будуць нежылыя, у іх могуць размясціцца офісныя памяшканні. Ствараецца асяроддзе, дзе можна адначасова жыць, працаваць, маючы невялікі бізнэс. Усё гэта павінна прыцягнуць увагу інвестараў, — лічыць галоўны архітэктар праекта.
Акрамя жылля ў Віленскім мяркуецца ўзвесці школу з басейнам, новы дзіцячы садок (у дадатак да існага), шматпрофільную паліклініку,
Вуліцу Нававіленскую плануюць пашырыць, пусціць па ёй трамвайную лінію і размясціць разваротнае кальцо.Новы жылы масіў запатрабуе і карэктавання
вулічна-транспартнай сеткі.
Распрацоўваецца і праект добраўпарадкавання прыбярэжнай зоны ўздоўж Віленскага. Мяркуецца, што з часам тут праляжа веласцежка і нават можа з’явіцца пешаходны мост праз раку, уладкуюць пляжы.
Цяпер ідзе падрыхтоўчы перыяд. Як расказаў дырэктар УКБ адміністрацыі Цэнтральнага раёна Віктар Халадзінскі, большая частка тэрыторыі птушкафабрыкі вызваліцца ў кастрычніку. Мяркуецца, што будаўніцтва інжынерных камунікацый пачнецца вясной 2012 года. Тады ж можа стартаваць і ўзвядзенне першых чатырох дамоў, яны размесцяцца ўздоўж Нававіленскай і каля