Яшчэ ніводзін ліст палітвязня не гучаў так трывожна. Зміцер Дашкевіч паведаміў у лісце да Насты Палажанкі, што сітуацыя ў яго крытычная. Сам почырк вязня змяніўся: стаў буйнейшым, менш роўным, нервовым. Палітвязень просіць, каб да яго тэрмінова прыехала адвакатка. Ліст датаваны 19 верасня. Зміцер напісаў яго пасля пераводу ў СІЗА №2 у Віцебск. Вязень адзначыў, што далей, як яму здаецца, яго этапуюць у жодзінскую турму.
Прапануем адзнятую копію пісьма.